На ўзбярэжжы Фіджы працягвае бушаваць цыклон "Уінстан"

22 февраля 2016

На ўзбярэжжы Фіджы ў Ціхім акіяне працягвае бушаваць трапічны цыклон "Уінстан". Яму прысвоілі самую высокую, пятую ступень небяспекі. Цыклон ужо назвалі самым разбуральным. Паводле апошніх звестак, ахвярамі непагадзі сталі 20 чалавек. Сямёра рыбакоў лічацца прапаўшымі без вестак. Школы закрыліся, міжнародны аэрапорт не працуе, частка аўтадарог падтопленая. На наступныя 30 дзён на Фіджы ўведзены рэжым надзвычайнага становішча. Улады адкрылі больш за 750 цэнтраў эвакуацыі. Паводле інфармацыі сіноптыкаў, хуткасць ветру месцамі дасягала 320 кіламетраў за гадзіну. Вышыня хваляў - 12 метраў. Найбольшую трывогу выклікае сітуацыя ў невялікіх вёсках аддаленых астравоў і ў нізінных раёнах, дзе адбыліся паводкі і апоўзні.