На плошчы Ватыкана зазіхацела калядная ёлка

20 декабря 2018

Сёлета зялёную прыгажуню прывезлі з паўночна-ўсходняга рэгіёна Італіі Кансільё. Яе вышыня 21 метр. Таксама на плошчы Святога Пятра адкрылі вялізную пясочную скульптуру, якая паказвае біблейскую сцэну нараджэння Ісуса Хрыста. Батлейка дасягае ў вышыню пяць з паловай метраў. На яго стварэнне пайшло 720 тон пяску, прывезлі яго з італьянскай камуны Езала ў вобласці Венецыя.