Вынікі парламенцкіх выбараў падводзяць у Ізраілі. Пасля апрацоўкі 97 працэнтаў бюлетэняў партыя прэм'ер-міністра "Лікуд" набірае 27 працэнтаў. Амаль 26 працэнтаў - у левацэнтрыстаў з блока "Кахоль-Лаван". Перамогу Біньяміну Нетаньяху забяспечаць удзельнікі кааліцыі - гэта шэраг рэлігійных партый, а таксама правацэнтрысты. У выніку "Лікуд" і яе саюзнікі, як чакаецца, атрымаюць большасць у 65 месцаў і права сфарміраваць урад. Нетаньяху паведаміў, што пачаў перамовы з лідарамі іншых палітычных рухаў. Для Нетаньяху гэта ўжо стане рэкордным пятым прэм'ерскім тэрмінам.
На парламенцкіх выбарах у Ізраілі лідзіруе партыя прэм'ера Нетаньяху
10 апреля 2019













