На парламенцкіх выбарах у Іспаніі ізноў перамагаюць сацыялісты

11 ноября 2019

На парламенцкіх выбарах у Іспаніі зноў перамагаюць сацыялісты на чале з выконваючым абавязкі прэм'ера Педра Санчэсам. Аднак мэты сваёй яны не дамагліся - партыя, страціўшы тры мандаты, не атрымлівае большасці і павінна зноў шукаць магчымых партнёраў па кааліцыі. На другім месцы правая Народная партыя. Умацавала свае пазіцыі і вельмі правая "Вокс" дзякуючы каталонскаму пытанню. Партыя прапаноўвае ўвесці ў рэгіёне прамое кіраванне Мадрыда.