На парыжскім рынку пажар
26 сентября 2022
НЗ у Францыі. У парыжскім прыгарадзе адбыўся пажар на найбуйнейшым аптовым харчовым рынку. Знішчаны значны аб'ём тавараў, а таксама інфраструктура. Ахвяр і пацярпелых няма. У найбліжэйшыя тыдні перабоі з пастаўкамі прадуктаў чакае Парыж. Менавіта праз гэты рынак размяркоўваюцца гародніна, садавіна, мяса па магазінах.













