На востраве Ява за апошнія два дні прагрымеў ужо чацвёрты выбух

14 мая 2018

У Сурабаі мужчына і жанчына на мапедзе пад'ехалі да шлагбаума ля паліцэйскага ўчастку і падарвалі сябе. Паведамляецца пра семярых загінуўшых. А напярэдадні ў гэтым жа горадзе ахвярамі атак смяротнікаў у трох цэрквах сталі 17 чалавек, 45 пацярпелі.