Патокі вады выносяць аўтамабілі ў мора, па вуліцах плывуць гандлёвыя палаткі - водная стыхія ўсталявала свае парадкі на вуліцах грэчаскага вострава Корфу. Зацяжныя ліўні ў Афінах затапілі сотні дамоў, гатэляў і магазінаў. Улады забаранілі рух транспарту ў некалькіх раёнах. Мясцовыя жыхары ўжо назвалі тое, што адбываецца, катастрофай.
Непагадзь забрала жыццё сама меней аднаго чалавека. Паводка накрыла аўтамабіль фермера, які спрабаваў выратаваць сваіх жывёл. Закрыты амаль усе дзяржустановы. Стыхію ў Грэцыю прынёс цыклон "Балас".
На востраве Корфу бушуе цыклон "Балас" - патокі вады выносяць аўтамабілі ў мора
16 октября 2021













