На востраве Балі пачаўся саміт АТЭС

7 октября 2013

Чакалася, што падчас яго адбудзецца сустрэча лідараў Расіі і ЗША, аднак амерыканскі прэзідэнт на саміт не паехаў - ва ўмовах бюджэтнага крызісу Абама вырашыў не пакідаць Вашынгтон і адправіў замест сябе дзяржсакратара Джона Керы. Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі ўжо абмеркаваў з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым сітуацыю вакол Сірыі і ход ліквідацыі хімзброі ў гэтай краіне. А прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да ўдзельнікаў саміту, чарговы раз адзначыў, што эканамічную палітыку трэба звязваць з вырашэннем сацыяльных праблем. У прыватнасці, гэта датычыцца транспартнай інфраструктуры.

Між тым, Уладзіміру Пуціну сёння спаўняецца 61 год. Удзельнікі саміту павіншавалі расійскага лідара. Віншаванні з днём нараджэння Уладзіміру Пуціну накіраваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.