На востраў Паўночны ў Новай Зеландыі абрынуўся трапічны цыклон "Кук"

13 апреля 2017

Ён утварыўся ў Ціхім акіяне на мінулым тыдні і, паводле слоў экспертаў, самы магутны за апошнія дзесяцігоддзі. Метэаролагі папярэджваюць, што парывы ветру могуць дасягаць 165 кіламетраў за гадзіну. З-за ліўняў магчымыя апоўзні і новыя паводкі. Улады Окленда закрылі больш як сотню школ. Адмененыя або адкладзеныя ўнутраныя авіярэйсы.