Некалькі гадзін назад на ўскраіне Сцепанакерта прагрымелі 4 магутныя выбухі. Інфармацыі аб ахвярах і шкодзе пакуль не паступала. Азербайджанскі бок, у сваю чаргу, паведамляе аб абстрэле горада Мінгячавір. Тут пацярпелі 5 чалавек. Абодва бакі канфлікту паведамляюць аб значных стратах у праціўніка. Афіцыйны Ерэван апублікаваў відэа, дзе зафіксавана знішчэнне двух грузавікоў з азербайджанскімі салдатамі. Тым часам Баку паведамляе аб устанаўленні кантролю над 9 сёламі ў Нагорным Карабаху. Грузія аб’явіла аб гатоўнасці прыняць прадстаўнікоў Мінскай групы АБСЕ і забяспечыць правядзенне ў Тбілісі перамоў аб міры. Армянскі бок пакуль перамовы катэгарычна адпрэчвае. Баку гатовы дамаўляцца аб міры, аднак патрабуе перш вывесці армянскія войскі з рэгіёна.
На ўскраіне Сцепанакерта прагрымелі 4 магутныя выбухі
5 октября 2020













