На адной з найбуйнейшых газавых станцый у Аўстрыі адбыўся выбух

12 декабря 2017

Газавы перапалох у Еўропе - сёння на адной з найбуйнейшых газавых станцый у Аўстрыі адбыўся выбух. Пасля НЗ узніклі перабоі з пастаўкамі расійскага газу ў Італію, Венгрыю і Славенію. Міністэрства эканамічнага развіцця Італіі нават аб’явіла рэжым надзвычайнай сітуацыі. Таксама прыпынены пастаўкі паліва з тэрыторыі Славакіі ў Аўстрыю. Магутны выбух адбыўся раніцай на газаразмеркавальным цэнтры ў Баўмгартэне. У выніку цана газу на аб'екце з пастаўкай "на наступны дзень" ужо вырасла ў паўтара раза, а ў Вялікабрытаніі цэны на газ на біржы выраслі да рэкорднага з 2013 годам узроўню. Украіна часова скарачае транзіт расійскага газу праз краіну.

Андрэас Рынафнер, прадстаўнік цэнтра GAZ CONNECT: "Пастаўкі газу ў кірунку Італіі на поўдзень абмежаваныя. Мы паведамілі аб гэтым усім удзельнікам газавага рынку ў Еўропе, і, вядома ж, самім пастаўшчыкам. Мы знаходзімся з усімі ў пастаянным кантакце. Калі функцыянаванне тэрмінала будзе адноўлена, сказаць на дадзены момант мы не можам".

Паводле папярэдніх звестак, прычынай выбуху сталі "тэхнічныя непаладкі". Вядома аб адным загінуўшым, 20 пацярпелых шпіталізаваныя. Тэрмінал Баўмгартэн штогод прымае каля 40 мільярдаў кубаметраў газу з Расіі і Нарвегіі. На гэты маршрут прыпадае каля траціны ўсяго расійскага газавага экспарту ў Еўропу.