На адным з пляжаў Ніцы ўтварылася дзіўная варонка

2 февраля 2018

На адным з пляжаў Ніцы ўтварылася дзіўная варонка, якая напалохала мясцовых жыхароў. Улады заклікаюць людзей да спакою. Таямнічую варонку дыяметрам 5 і глыбінёй 2 метры з каламутнай вадой назвалі прыродным феноменам. Эксперты гавораць, што гэта можа быць просты абвал глебы з-за падземных вод. Вакол варонкі ўсталявалі перыметр бяспекі.