На адным з пляжаў Аўстраліі знойдзена ўпакоўка сурвэтак з лагатыпам Малазійскіх авіяліній

10 марта 2015

На адным з пляжаў Аўстраліі знойдзена ўпакоўка папяровых сурвэтак з лагатыпам Малазійскіх авіяліній. Магчыма, гэтая знаходка дапаможа праліць святло на лёс "Боінга-777", што знік з экранаў радараў падчас рэйса Куала-Лумпур - Пекін больш чым год таму. Верагодны доказ аўстралійцы перадалі ў цэнтр па расследаванні прычын знікнення лайнера. Нагадаем, на борце зніклай машыны знаходзіліся больш як 200 чалавек. Нягледзячы на маштабную пошукавую аперацыю пра лёс самалёта дагэтуль нічога невядома.