На Новай Зямлі сёння здымаецца рэжым надзвычайнай сітуацыі

19 февраля 2019

Ён быў уведзены з-за нашэсця белых мядзведзяў. Больш як паўсотні буйных драпежнікаў трымалі ў страху мясцовых жыхароў: свабодна гулялі па вуліцах, зазіралі ў вокны дамоў і нават заходзілі ў пад'езды. Як паведамляе ўпраўленне прыроднагляду па Архангельскай вобласці, прычынай сыходу касалапых стала з'яўленне лёду, а таксама работа групы, якая адганяла мядзведзяў ад пасёлкаў.