На Новадзявочых могілках праходзіць пахаванне Юрыя Лужкова

12 декабря 2019
Раней у храме Хрыста Збавіцеля адбылася цырымонія развітання з экс-мэрам Масквы. Адпяванне правёў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Развітацца з палітыкам прыбыў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама чыноўнікі і грамадзяне. Словы спачування ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўсяго беларускага народа выказаў пасол нашай краіны ў Расіі Уладзімір Сямашка. Ён жа ўсклаў вянок ад Кіраўніка дзяржавы. Юрый Лужкоў памёр 10 снежня на 84-м годзе жыцця пасля аперацыі на сэрцы ў Германіі.