На нафтабазе пад Кіевам прагрымела яшчэ некалькі выбухаў

11 Чэрвеня 2015

На паветра ўзляцелі 5 цыстэрн аб'ёмам прыкладна 60 тон. Ахвяр і пацярпелых няма. Як заяўляюць у МНС Украіны, выбухі былі прагназуемымі. Уся тэхніка і асабісты састаў да гэтага моманту адведзеныя. А мы нагадаем, у панядзелак, у выніку першага выбуху на нафтасховішчы загінулі 4 чалавекі, 12 - пацярпелі. Барацьбу з агнём зараз вядуць каля 300 чалавек, 45 адзінак тэхнікі і спеццягнік. На дапамогу ратавальнікам накіраваныя пажарнікі танкі. Асноўная версія ўзгарання - парушэнне тэхнікі бяспекі.