На тыдні адсвяткавалі Дзень касманаўтыкі новымі здзяйсненнямі

14 апреля 2019

Тыдзень, у якім прапісаўся Дзень касманаўтыкі, стаў тыднем па-сапраўднаму касмічных адкрыццяў. 10 красавіка чалавецтва ўпершыню ўбачыла рэальны, а не графічны малюнак чорнай дзіры. Больш дакладна, навукоўцам пры дапамозе васьмі аб'яднаных радыётэлескопаў атрымалася выявіць святлівае "кольца" вакол чорнай дзіры - Стралец А, і гэта пацвердзіла ранейшыя тэорыі. Наша галактыка складаецца з мільярдаў сонечных сістэм, але гэты звышмасіўны аб'ект у цэнтры Млечнага шляху астрафізікі завуць сапраўдным монстрам. 

І бліжэй да Зямлі… Прыватная амерыканская кампанія "Спэйс-Ікс", заснаваная Іланам Маскам, здзейсніла (таксама ўпершыню) паспяховы камерцыйны запуск звышцяжкай ракеты-носьбіта "Фэлкан Хэві". Ракета даўжынёй каля 70 метраў даставіла на арбіту саўдаўскі спадарожнік сувязі масай 6 з паловай тон. Усе паскаральнікі ўпершыню ў гісторыі паспяхова вярнуліся на спецыяльна падрыхтаваныя платформы.