На тыдні адкрыўся 71-ы Канскі кінафэст

13 мая 2018

Перанясёмся на Блакітны бераг Францыі, дзе ў аўторак карцінай Асгара Фархадзі - усе ведаюць - адкрыўся 71-ы Канскі кінафэст.

Гэтай вясной яго арганізатары вырашылі ўнесці шэраг змяненняў. На чырвонай дарожцы былі забароненыя сэлфі, а прэсе перасталі паказваць фільмы загадзя яшчэ да ўрачыстай прэм'еры. Фэст прадоўжыцца да 19 мая. На ім будуць прадстаўленыя фільмы на ўсе густы - ад рэалій дня сённяшняга да "Калісьці даўно ў адной далёкай галактыцы".

Сёлета журы Канскага кінафэсту ўзначаліла аўстралійская актрыса Кейт Бланшэт. Сярод членаў журы - прыгажуня Леа Сейду, Андрэй Звягягінцаў, Крыстэн Сцюарт і Дэні Вільнёў.