На Маскву абрынуўся снегапад. Адмянены больш за 130 авіярэйсаў

26 января 2019

На Маскву абрынуўся снегапад. Аэрафлот адмяніў з-за непагадзі больш за 130 авіярэйсаў, яшчэ 170 перанесены. Вылеты могуць затрымлівацца на некалькі гадзін, папярэджваюць у Шарамецьева. Адмены закранулі і беларускі кірунак. Не адбудуцца вячэрнія рэйсы з Мінска ў Шарамецьева і з расійскай сталіцы ў Беларусь. У "Аэрафлоце" запэўнілі, што пасажырам паведамяць загадзя аб усіх змяненнях. Усе, хто прыбудзе на рэгістрацыю, будуць забяспечаныя ўсім неабходным. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, у Маскве чакаецца не менш за 20 міліметраў ападкаў.