На МКС упершыню спяклі пячэнне

23 января 2020
На МКС  касманаўты ўпершыню спяклі пячэнне. Духоўку для гэтага распрацавалі загадзя. Прыбор працуе ва ўмовах з нізкай гравітацыяй па прынцыпе звычайнага тостара: нагрэў ажыццяўляецца электрычнымі элементамі. Але ёсць нюанс. Ежа ў капсуле павінна быць зафіксаваная. У адваротным выпадку яна будзе лятаць па печы і награвацца нераўнамерна. Цеста для пячэння, якое адправілі на арбіту, змясцілі ў сіліконавую форму. 

Дарэчы, першую партыю пячэння  касманаўты з'есці не змогуць: іх неўзабаве адправяць назад на Зямлю  для вывучэння.