На месца крушэння малайзійскага судна прыехалі 30 малайзійскіх экспертаў

8 Верасня 2014

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе гарантавала бяспеку малайзійскіх экспертаў, якія сёння прыбылі ва Украіну для далейшага расследавання катастрофы Боінга ў Данецкай вобласці. На месца крушэння малайзійскага судна прыехалі 30 экспертаў каралеўскай паліцыі Малайзіі, пазней да іх далучацца яшчэ 50 супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Вывучэнне акалічнасцяў авіякатастрофы неабходна правесці, пакуль не выпаў снег. Следчыя і спецыялісты з Малайзіі павінны будуць падаць доказы суду, які вызначыць, ці быў самалёт збіты ракетай.