На месцы чыгуначнай катастрофы ў Камеруне працягваецца выратавальная аперацыя

22 октября 2016

Паводле апошніх звестак, загінулі 55 чалавек, сотні атрымалі раненні. Перапоўнены пасажырскі цягнік сышоў з рэек і перакуліўся. Ён ехаў са сталіцы Яўндэ ў Дуалу. Раней на гэтым месцы ад праліўных дажджоў абваліўся мост. У выніку транспартная сувязь паміж найбуйнейшымі гарадамі краіны была паралізаваная. Пасля таго як рух аднавілі, да цягнікоў прычапілі дадатковыя вагоны, каб разгрузіць пасажырапаток. Пакуль не ўстаноўлена, ці магло гэта стаць прычынай катастрофы.