На месцы забойства Бабчанкі былі выяўленыя тры гільзы калібру 9 мм

30 мая 2018

Новыя падрабязнасці забойства расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі ў Кіеве. Як паведамляе агенцтва УНН, на месцы забойства былі выяўленыя тры гільзы калібру 9 мм пад макарава. Да страляніны ў яго доме пабывала паліцыя. Якой была мэта візіту і канфіскацыі відэа з камер, пакуль не ўдакладняецца. Забойства адбылося ў доме, дзе жыў журналіст. Мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі. МУС Украіны апублікавала фотаробат падазронага. Следча-аператыўныя групы працуюць на месцы злачынства.