На месцы надзвычайнага здарэння ў Мурманску працягваюцца працы па расчыстцы завалаў

21 марта 2018

Напярэдадні тут у адным з жылых дамоў узарваўся бытавы газ. Загінулі два чалавекі, яшчэ шасцёра пацярпелі. Ад выбуху абрынуліся перакрыцці і частка знешняй сцяны. З дома былі эвакуіраваныя ўсе жыхары, на месцы працуюць МНС, пажарныя брыгады, а таксама хуткая дапамога і следчыя. Месца здарэння ачапілі. Пункт часовага размяшчэння для жыхароў разгарнулі на базе інтэрната. Па факце выбуху была ўзбуджана крымінальная справа.