На Марсе знойдзена вадкая вада

29 Верасня 2015
НАСА аб'явіла аб раскрыцці галоўнай таямніцы Марса - на планеце знойдзены рэкі. Пра гэта агенцтва паведаміла на спецыяльна арганізаванай прэс-канферэнцыі. Група з васьмі навукоўцаў прааналізавала прамяні святла, адбітыя паверхняй Марса. Высновы аказаліся сенсацыяй: цёмныя палосы на горных схілах ля экватара Чырвонай планеты - гэта адклады мінеральных соляў. І ўзнікнуць яны маглі з праточнай вадкасці. У структурах гэтых парод знайшлі малекулы вады. Раней навукоўцы ўжо пацвердзілі, што на Марсе існуюць адклады лёду.