На Мальце загінула журналістка

17 октября 2017

На Мальце загінула журналістка, якая абвінавачвала ў карупцыі сям'ю прэм'ер-міністра краіны. Адпаведныя дакументы яна знайшла ў панамскім архіве. Машына Дафне Каруаны Галіцыі падарвалася. Прычына пакуль не ўстаноўлена. Паводле даных СМІ, прыкладна два тыдні таму журналістка паведаміла ў паліцыю, што ёй паступаюць пагрозы. Апошні запіс у яе блогу з'явіўся прыкладна за паўгадзіны да гібелі. Прэм'ер-міністр краіны назваў тое, што здарылася, варварскім нападам. Мальта папрасіла дапамогі ў расследаванні ў ФБР.