На Мальце абвалілася знакамітая скала "Блакітнае акно"

9 марта 2017
Арка ўнесеная ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна была часткай мальтыйскага архіпелага і карысталася асаблівай папулярнасцю ў турыстаў. Прычынай такой страты стаў моцны шторм напярэдадні. Але перастаўшы існаваць у рэчаіснасці, скала застанецца захаванай у кінематографе. У прыватнасці, "Блакітнае акно" можна ўбачыць у фільмах "Бітва тытанаў", "Граф Монтэ-Крыста" і ў серыяле "Гульня прастолаў".