На ліквідацыю наступстваў ураганаў "Марыя", "Ірма" і "Харві" трэба 29 мільярдаў долараў

5 октября 2017

Менавіта столькі, паводле інфармацыі выдання "Хіл", запытаў Белы дом у кангрэса ЗША. Раней прэзідэнт Дональд Трамп пабываў у Пуэрта-Рыка, куды два тыдні таму ўраган "Марыя" прынёс наймацнейшы вецер і дажджы. У раёне Карыбскіх астравоў за месяц прайшлі адразу тры магутныя штормы.