На Кубе адбыліся першыя пасля смерці Фідэля Кастра выбары ў парламент. Яўка склала 68 %. У красавіку дэпутаты новага склікання абяруць пераемніка цяперашняга кіраўніка дзяржавы Рауля Кастра. Па меркаванні назіральнікаў, найбольшыя шанцы заняць гэтую пасаду мае 57-гадовы першы намеснік старшыні Дзяржсавета і Савета міністраў Кубы Мігель Дыяс-Канэль.













