На Кубе аб'явілі трохдзённую жалобу па ахвярах крушэння "Боінга"

19 мая 2018

На Кубе аб'явілі нацыянальную жалобу па ахвярах катастрофы "Боінга-737". Па ўсёй краіне прыспусцілі дзяржаўныя флагі.

Нагадаем, учора ўвечар пасажырскі самалёт пацярпеў крушэнне, калі толькі вылецеў з аэрапорта Гаваны. Лайнер зваліўся на сельскагаспадарчыя ўгоддзі каля аднаго з тэрміналаў. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі з крушэннем пасажырскага самалёта ў аэрапорце Гаваны. Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста перадаў словы падтрымкі, а таксама пажадаў хуткага выздараўлення пацярпелым. Паводле слоў відавочцаў, самалёт спрабаваў вярнуцца ў аэрапорт амаль адразу пасля ўзлёту, аднак зачапіў лініі электраперадачы. Цудам выжыць удалося двум людзям. Усяго на борце "Боінга" знаходзіліся больш як сто чалавек.

Пазней высветлілася, што адна з трох ацалелых памерла ўжо ў рэанімацыі. Што стала прычынай авіякатастрофы, пакуль невядома. Паводле папярэдняй версіі, гэта магла стаць тэхнічная няспраўнасць.

Адзначаецца, што самалёту было 39 гадоў, аднак неабходныя дазволы на палёты ён меў. Вядзецца расследаванне акалічнасцяў крушэння. Чорныя скрыні пакуль не знайшлі.