На Кубе знойдзена другая чорная скрыня на месцы крушэння пасажырскага самалёта

25 мая 2018

Яе стан невядомы. Спецыялісты пачалі вывучаць самапісец. Нагадаем, лайнер разбіўся на мінулым тыдні. "Боінг-737", які выконваў рэйс Гавана - Альгін, зваліўся адразу пасля вылету. Як пішуць СМІ, на яго борце знаходзіліся 113 чалавек. 111 з іх загінулі. Дзве жанчыны дагэтуль у крытычным стане. Прычына крушэння, паводле папярэдняй версіі, - тэхнічная няспраўнасць.