На Кубе ідэнтыфікавалі астанкі ўсіх загінуўшых пры крушэнні самалёта пад Гаванай

27 мая 2018

Нагадаем, трагедыя здарылася 18 мая. Прычынай, паводле папярэдняй версіі, стала тэхнічная няспраўнасць. У авіякатастрофе выжылі тры жанчыны, але пазней дзве з іх памерлі. Такім чынам, колькасць загінуўшых вырасла да 112 чалавек. Стан 19-гадовай дзяўчыны, якая выжыла, застаецца крытычным. Расследаваннем авіякатастрофы займаюцца спецыялісты з Мексікі і ЗША. Раней былі знойдзены абедзве чорных скрыні паветранага судна.