На Корсіцы нечаканая майская зіма

15 мая 2019

На заснежаных дарогах вострава ў Міжземным моры сёння раніцай утварыліся заторы. Грузавыя і легкавыя машыны буксавалі на слізкіх трасах. Дарогі ў гарах каля вёскі Віцанова часова закрылі для праезду. У пачатку месяца на Корсіцы з-за непагадзі загінула турыстка з Германіі. Яе змыла хваляй падчас прагулкі па ўзбярэжжы.