На Кітай абрынуўся магутны тайфун "Мавар"

4 сентября 2017

Ён суправаджаўся шквалістым ветрам, хуткасць якога дасягала 20-ці метраў за секунду. У шэрагу правінцый - праліўныя дажджы. Акрамя таго, ва ўзбярэжных раёнах правінцыі Гуандун чакаюць штормы з хвалямі вышынёй да трох з паловай метраў. У КНР былі гатовыя да набліжэння тайфуна - міністэрства грамадзянскай адміністрацыі краіны прыняло шэраг мер экстраннага рэагавання. Нагадаем, за апошнія два тыдні паўднёвыя раёны мацерыковага Кітая, а таксама Макаа і Ганконг пацярпелі ад двух наймагутных тайфунаў: "Хата" і "Пакхар". Удары стыхіі нанеслі вялікую эканамічную шкоду і прывялі да чалавечых ахвяраў.