На Кітай рухаецца магутны тайфун "Чан-Хом"

11 июля 2015

Неспакойна ў Кітаі. Амаль мільён жыхароў усходняга рэгіёна эвакуіраваны праз набліжэнне магутнага тайфуну "Чан-Хом". Трапічны шторм абрынецца на ўзбярэжжа ў наступныя гадзіны. Стыхія ўжо прынесла моцныя дажджы і ўраганны вецер у некалькі гарадоў. Спыніўся рух цягнікоў, закрыліся ўсе марскія парты і аэрапорты. Масавая эвакуацыя людзей працягваецца. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тайфун будзе лютаваць некалькі дзён і стане самым разбуральным за апошнія 70 гадоў. Раней "Чан-Хом" ужо прайшоўся па Японіі. Там яго ахвярамі сталі 30 чалавек.