На харвацкае ўзбярэжжа абрушыліся моцныя ўраганныя вятры
31 января 2015
Абвешчаны найвышэйшы - чырвоны - узровень небяспекі. Пад удар стыхіі трапіў папулярны курортны горад Адрыятычнага ўзбярэжжа Дуброўнік. У гарадской гавані вышыня хваль дасягала пяці метраў. Улады былі вымушаныя спыніць паромную сувязь з суседнімі астравамі. Паведамляецца аб затопленых аўтамагістралях. Аб ахвярах сярод насельніцтва пакуль невядома.














