На кандыдата ў прэзідэнты Расіі ад партыі "Грамадзянская ініцыятыва" здзейснены напад

5 марта 2018

Як напісала Ксенія Сабчак у сваім Twitter, на выхадзе з Пятроўскага дарожнага палаца да яе падбег нейкі мужчына і абліў вадой з крыкамі: "Гэта за Жырыноўскага!". Мужчына затрыманы. Высветлілася, што ён стажор Масгардумы. Нагадаем, раней падчас дэбатаў лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, выкарыстоўваючы нецэнзурныя выразы, уступіў у слоўную сварку з Сабчак. Яна ў адказ абліла яго вадой.