Моц і прыгажосць прыроды: на Камчатцы зноў прачнуўся вулкан Эбека. Агністая гара выкінула ў паветра слуп попелу. Тое, што адбылося, вывучаюць спецыялісты. Яны ж і дадуць ацэнку, наколькі сітуацыя небяспечная для людзей, якія жывуць у найбліжэйшых населеных пунктах, і палётаў самалётаў. Эбека не вывяргаўся з 2012 года, але выкіды попелу здараюцца рэгулярна. Апошні адбыўся ўсяго месяц таму.













