На Камчатцы нечакана прачнуўся вулкан Жупанаўскі

29 октября 2013

Яго актыўнасць не змаглі прадказаць нават спецыялісты. Зараз вулкан ахутаны парагазавымі аблокамі, адбываюцца і выкіды попелу. Апошняе буйное вывяржэнне Жупанаўскага было больш за тысячу гадоў таму. Пакуль небяспекі для людзей няма, толькі для авіяцыі. Жупанаўскаму прысвоены аранжавы ўзровень небяспекі.