На Каліфорнію абрынуліся праліўныя дажджы

23 марта 2018
Рэкі выйшлі з берагоў. Ападкі прывялі да сходу апоўзняў і паводак. У наваколлях Санта-Барбары 60 тысяч чалавек былі вымушаны пакінуць свае дамы. З дарог змыты дзясяткі аўтамабіляў. Шмат машын пацярпелі ад дрэў, што ўпалі на іх. Пакуль заходняе ўзбярэжжа ЗША змагаецца з дажджамі, усходняе аказалася пад ударам завеі. Парушана работа транспарту і грамадскіх устаноў.