На Іспанію абрынуўся магутны тарнада

23 октября 2019
Непагадзь абрынулася на Іспанію. У Сан-Антоніа зафіксавалі магутны тарнада. Віхура падхапіла будку з рабочымі на будоўлі.  Сама меней трое атрымалі раненні. Вецер таксама валіў дрэвы, пажарным прыйшлося  ачышчаць заблакіраваныя дарогі. Ліўні падтапілі ўчастак трасы,  што вядзе да аэрапорта. Метэаролагі папярэджваюць: моцныя ліўні могуць прадоўжыцца ў кантынентальнай Іспаніі і на Балеарских астравах сёння і заўтра.