У Іспаніі ідуць праліўныя дажджы

19 Снежня 2016

Асноўны ўдар стыхіі прыпаў на  Паўднёвую Валенсію, Мурсію і Альмерыю. За лічаныя гадзіны вуліцы населеных пунктаў аказаліся затопленымі. У сувязі з моцнымі паводкамі ў некаторых раёнах уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Мясцовыя ўлады рэкамендуюць жыхарам узбярэжных зон не  пакідаць свае дамы, а вадзіцелям - устрымацца ад выкарыстання асабістага транспарту.