На мяжы ЗША з Мексікай прайшоў мітынг супраць міграцыйнай палітыкі Трампа

3 февраля 2020
Пратэст супраць амерыканскага лідара ў Мексіцы. На сцяну, якая раздзяляе дзяржавы, людзі вывесілі плакаты з лозунгамі супраць Дональда Трампа. Мексіканцы спалілі пудзіла з партрэтам прэзідэнта ЗША і заклікалі яго ўзводзіць не сцены, а масты. Так, мексіканцы адзначылі 172-ую гадавіну са дня падпісання дагавора, які паклаў канец мексіканскай вайне і пашырыў тэрыторыю ЗША. Дэманстранты таксама запатрабавалі, каб Вашынгтон вярнуў іх гістарычныя тэрыторыі. Напярэдадні мексіканскія ўлады апублікавалі статыстыку па вяртанні бежанцаў. Так, за 2019 год год ЗША дэпартавалі больш як 60 тысяч перасяленцаў зваротна ў Мексіку.