На мяжы паміж Балгарыяй і Турцыяй пабудуюць сцяну даўжынёй 30 кіламетраў

18 октября 2013

Збудаванне, на думку ўладаў, павінна дапамагчы пагранічнікам антраляваць патокі бежанцаў, у прыватнасці, з Сірыі. Аднак у кіраўніцтве МУС карэктна заяўляюць, што галоўная мэта праекта - павысіць узровень аховы балгарскай мяжы. Кошт будаўніцтва сцяны - два з паловай мільёны еўра.
Адзначым, зараз на тэрыторыі Балгарыі знаходзяцца каля шасці з паловай тысяч бежанцаў.