На Гаваях каля 30 дамоў знішчана вулканічнай лавай

7 мая 2018

На Гаваях каля 30 дамоў знішчана лавай вулкана Кілаўэа. Эвакуіраваныя 1700 чалавек. Улады закрылі паркі, кампусы каледжаў і ўчастак галоўнай аўтамагістралі ў паўднёвай частцы вострава. Небяспеку ўяўляюць і выкіды газу і пару, якія акрамя лавы выходзяць з разломаў. Колькасць вулканічных расколін дасягнула дзесяці.