На Гавану абрушыўся тарнада

28 января 2019

Не менш як 3 чалавекі загінулі і больш як 170 пацярпелі. Нанесены сур'ёзны ўрон інфраструктуры. Пашкоджаныя дамы, паваленыя дрэвы, перавернутыя аўтамабілі, адключана электрычнасць. Больш за ўсё ад удару стыхіі пацярпеў раён Рэгла. Там ужо прыступілі да аднаўленчых прац.