На Філіпіны насоўваецца новы трапічны шторм

12 ноября 2013

На Філіпінах церпяць нацыянальнае бедства. Краіна мала таго, што спрабуе справіцца з наступствамі тайфуну Хаян, які стаў самым магутным за апошняе стагоддзе, дык на астравы насоўваецца новы трапічны шторм па імені Зараіда, які верагодна паўторыць маршрут супертайфуну. На дадзены момант афіцыйна паведамляецца амаль пра дзве тысячы загінуўшых. Яшчэ некалькі соцень лічацца прапаўшымі без весткі. Паводле неафіцыйных звестак, ахвярамі разгулу стыхіі сталі больш чым 10 тысяч жыхароў. Каля 10 мільёнаў пацярпелі. Дапамога філіпінцам паступае з усяго свету - туды ляцяць ратавальнікі, вайскоўцы, дастаўляецца абсталяванне, медыкаменты. Улады многіх краін адправілі грашовыя траншы.