На Філіпінах затануў паром з сотнямі людзей на борце

21 декабря 2017

На Філіпінах затануў паром з сотнямі людзей на борце - больш за 250. 40 чалавек патанулі, яшчэ 45 лічацца прапаўшымі без вестак. Краіну атакаваў магутны шторм, які выклікаў ля берагоў Філіпін сапраўднае цунамі, у зону якога і трапіла судна. Як заявілі ў Нацыянальным савеце па кіраванні ў надзвычайных сітуацыях, больш за 12 тысяч сем'яў знаходзяцца зараз у цэнтрах эвакуацыі. Паводле папярэдніх ацэнак, урон ад непагадзі будзе каштаваць Філіпінам 10 мільёнаў долараў ЗША.