На Філіпінах пад абломкамі будынкаў шукаюць тых, хто выжыў пасля землетрасення
17 декабря 2019
Расце колькасць ахвяр нядзельнага землетрасення на Філіпінах. Загінуўшых ужо 8, яшчэ 149 чалавек пацярпелі. Стыхія знішчыла каля паўтары тысячы дамоў і 58 аб'ектаў інфраструктуры. Большасць разбурэнняў прыпала на правінцыю на востраве Мінданаа. Там працягваюць працаваць ратавальнікі, пад абломкамі могуць знаходзіцца людзі.













