На штогадовы фестываль паветраных шароў запрашае ў гэтыя дні Турцыя

19 сентября 2018

Праходзіць ён ва ўнікальным па маляўнічасці рэгіёне - Кападокіі.

Менавіта тут засяроджаны ўсе фірмы, якія займаюцца паветраплаваннем. Турыстаў не проста ахвотна пракоцяць на шары - гэта магчымасць палюбавацца далінамі з мудрагелістым рэльефам, якія нагадваюць месячныя ландшафты. Лётаюць шары амаль цэлы год - з папраўкай толькі на наяўнасць турыстаў і - надвор'е.